Залатыя імены Піншчыны

         Пінскі край з’яўляецца тым куточкам Беларусі, які падараваў Айчыне і ўсяму міру шмат слаўных сыноў і дачок. Тыя, хто выйшаў з палескай зямлі, былі вядомы далёка за яе межамі. Тут нарадзілася многа адметных асоб.

     База дадзеных “Залатыя імёны Піншчыны” прысвечана знакамітым  ураджэнцам Пінскай зямлі, якія нарадзіліся і ўнеслі значны ўклад ў развіццё галіны літаратуры, культуры і адукацыі. База ўключае таксама заслужаных грамадзян Піншчыны. Асобы ўключаны ў базу дадзеных “Залатыя імёны Піншчыны”  з улікам наступных крытэрыяў: асоба сама з’яўлялася аўтарам, і маюцца апублікаваныя яе творы.

      Мэта базы — пазнаёміць чытача з жыццём, творчасцю і дзейнасцю знакамітых і забытых выхадцаў Пінскай зямлі. У яе уключаны матэрыялы, прысвечаныя звыш сарака асобам.

    Кожнай асобе прысвечаны біяграфічны артыкул і спіс літаратуры. У спіс літаратуры ўключаны навейшыя і найбольш даступныя друкаваныя матэрыялы. Гэта — кнігі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы з навуковых зборнікаў, энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў, газет і часопісаў, у тым ліку з мясцовых перыядычных выданняў, на рускай, беларускай і польскай мовах. У спіс літаратуры ўключаны і Інтэрнэт-адрасы і фотаальбомы. Адбіраліся дакументы, прысвечаныя дзеячам, звязаных з Пінскім краем фактам свайго нараджэння. Усе персанальныя артыкулы згрупаваны ў алфавітнай паслядоўнасці.

Share Button