Пінскі край – гэта той куточак Беларусі, які падараваў Айчыне і ўсяму міру шмат знакамітых асоб. Многія з тых, хто выйшаў з палескай зямлі, сталі вядомымі далёка за яе межамі. Гэта паэты, пісьменнікі, мастакі, палітычныя дзеячы, навукоўцы. І зараз на Піншчыне жыве шмат вядомых людзей, якія ўносяць свой вялікі ўклад у жыццё грамадства.
Збор і апрацоўка інфармацыі аб людзях, якімі ганарыцца наша грамадства, – адзін з асноўных напрамкаў работы цэнтральнай гарадской бібліятэкі. Інфармацыю аб гэтых асобах прадастаўляе сектар краязнаўства, дзе арганізаваны тэматычныя і персанальныя папкі-дасье, вядзецца краязнаўчая картатэка і асабістая база дадзеных “Краязнаўства”. Да ўвагі чытачоў сектар прапануе і шматлікія кніжныя выданні, сярод якіх “Піншчына літаратурная”, “Ученые Пинщины”, “Спортсмены Пинщины”, ажыццяўляецца выданне шорт-лістоў да юбілеяў вядомых пінчукоў.
Прапануем вашай увазе шорт-лісты, якія падрыхтаваны ў апошні час.