Празаік, сябар Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Елянеўскі нарадзіўся ў вёсцы Лунін 5 красавіка 1948 года. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці пасля яго заўчаснай смерці была калгасніцай. Юнак пасля заканчэння сярэдняй школы ў роднай вёсцы (1966) паступіў у Мінскае паліграфічнае вучылішча. Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце і адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам. У час службы ў войску (1969 – 1970) пісаў у армейскую газету. Здольнага салдата з Палесся заўважылі ў яе рэдакцыі і прапанавалі паступіць на журналісцкі факультэт Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча. Пасля яго заканчэння каля 25 гадоў працаваў у армейскіх газетах у Расіі, Германіі і Ташкенце.
Пасля распаду СССР Мікалай Елянеўскі быў дэмабілізаваны і вярнуўся на радзіму. Жыў з сям’ёй у вайсковым гарадку пад Баранавічамі. У 1999 годзе пераехаў у Пінск і ўзначаліў раённую газету “Полесская правда”.
Жывучы ўдалечыні ад радзімы, сувязі з ёю не губляў. Большасць адпачынкаў праводзіў у Луніне ў роднай хаце. Тут ён сябраваў з вядомым на Лунінеччыне кавалём і краязнаўцам Васілём Карпцом. Той зацікавіў вайсковага журналіста былым святаром Лунінскай царквы, аўтарам першай беларускай граматыкі Платонам Ціхановічам. Пачаліся пошукі самой граматыкі, першая частка якой была завершана ў 1875 годзе, а таксама раскрыццё біяграфіі П.М. Ціхановіча. Гэта і складае змест рамана-хронікі (такое жанравае вызначэнне даў твору аўтар) “Время пастыря”, апублікаванага ў часопісе “Нёман” (2007, №4). У 2011 годзе раман выйшаў асобным выданнем.
Значную частку рамана-хронікі М.Елянеўскага складае апісанне пошукаў “Беларускай граматыкі” Платона Ціхановіча, хоць на той час яна была ўжо вядомая. У Вільні з рукапісам пазнаёміўся Генадзь Каханоўскі, якога Ціхановічам зацікавіў таксама Васіль Карпец. Артыкул краязнаўца пра працу святара з Луніна змешчаны ў яго кнізе “Адчыніся, таямніца часу…”. Была ўжо і ў лунінецкім раённым музеі першая беларуская граматыка. Тым не менш урыўкі з яе, уключаныя Міколам Елянеўскім у свой твор, чытаюцца з цікавасцю.
Другую палову кнігі складае апісанне Міколам Елянеўскім звестак з біяграфіі лунінскага святара. У выніку доўгіх пошукаў высветлілася, што Платон Ціхановіч нарадзіўся ў 1838 годзе ў ваколіцах Вылазаў на Піншчыне. У Лунін святар быў накіраваны адразу пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі. Мікола Елянеўскі раскрывае асветную, царкоўна-пастырскую дзейнасць свайго героя.
Для твора “Время пастыря” характэрны экскурсы ў даўнюю і пасляваенную гісторыю, устаўкі пра выдатных тагачасных святароў, уключэнне ўрыўкаў з царкоўных кніг, са святарскіх артыкулаў. З гэтых кампанентаў твора Мікалай Елянеўскі паўстае вернікам, які перакананы, што бездухоўнасць сучаснага грамадства бярэ пачатак з часоў, калі вялася барацьба з рэлігіяй, калі вынішчаўся такі вызначальны пласт духоўнага жыцця народа, як вера ў Бога і багацейшая духоўная літаратура, калі знішчаліся храмы.
Раман-хроніка “Время пастыря” адзначаны дыпломам першай прэміі па вынікам Рэспубліканскага конкурсу на лепшае адлюстраванне гісторыі і сучаснасці беларускага праваславія ў сродках масавай інфармацыі.
Творы Мікалая Елянеўскага
- Еленевский, Н. Мытари и фарисеи : романы / Николай Еленевский. — Минск : Четыре четверти, 2015. — 444, [1] с.
- Еленевский, Н. Серцебиение : повести, очерки, рассказы / Николай Еленевский ; [предисловие А. Крейдича]. — Минск : Четыре четверти, 2015. — 240, [1] с.
- Еленевский, Н. Прикрывать до конца : рассказ // Край мой заповедный : сборник произведений писателей Беларуси и Молдовы / [сост. А. Бадак ; предисловие А. Карлюкевича]. — Минск : Звязда, 2013. — С. 191—199.
- Еленевский, Н. Время пастыря : роман-хроника / Николай Еленевский ; [вступительная статья В. Ю. Ткачева]. — Минск : Четыре четверти, 2011. — 213, [2] с. — (Библиотека союза писателей Беларуси).
- Еленевский, Н. Шляпы от Северина / Николай Еленевский // Брэстчына вачамі журналістаў / [укл. Г. С. Тамашэвіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2005. — С. 162—166.
- Еленевский, Н. Небесный штурмовик : очерки, документальные повести. — Пинск : Пинская региональная типография, 2004. — 143, [2] с.
- Еленевский, Н. Вюнсдорфские бархатцы : рассказ / Николай Еленевский // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах / [авт.-сост. И. А. Кибак]. — Минск : Тонпик, 2004. — С. 95—100.
- Еленевский, Н. Мытари и фарисеи : роман / Николай Еленевский // Нёман. — 2012. — № 7. — С. 3—45 ; № 8. — С. 3—48.
Аб жыцці і творчасці
- Мікола Елянеўскі (нар. у 1948 годзе) // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / [рэд. і уклад. А. Крэйдзіч]. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. — С. 339— 341.
- Локун, В. И. Современная проза писателей г. Пинска / В. И. Локун // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : Материалы международ. науч.-практ. конф., посв. Дням науки Пинщины. — Пинск, 2006. — С. 206—208.
- Ребковец, Л. В честь Николая Еленевского : [в д. Лунине Лунинецкого района состоялся турнир по мини-футболу] / Людмила
- Ребковец ; фото автора // Полесская правда. — 2017. — 6 января (№ 1 – 2). — С. 5.
- Милевская, Н. “Строки, написанные сердцем…” : [в Пинской районной центральной библиотеке имени Е. Янищиц состоялась презентация книг Николая Еленевского] / Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. — 2016. — 23 апреля (№ 33). — С. 2.
- Урбанович, И. “Строки, написанные сердцем” : [в Лунинецкой центральной библиотеке состоялся вечер памяти, посвящённый журналисту и писателю Николаю Еленевскому] / Нина Урбанович ; фото автора // Полесская правда. — 2015. — 4 ноября.
- Ускова, Т. Через тернии к тиражам : [в Лунинецкой районной библиотеке состоялась презентация книг Николая Еленевского “Мытари и фарисеи” и “Наперсный Крест”] / Татьяна Ускова // Сельская газета. — 2015. — 31 октября. — С. 6.
- Ребковец, Л. О людях и для людей : [вышли книги Н. Еленевского “Мытари и фарисеи” и “Сердцебиение”] / Людмила Ребковец // Полесская правда. — 2015. — 22 августа (№ 66). — С. 11.
- Александрова, Н. “Мытари и фарисеи” : [о книге прозы Николая Еленевского “Мытари и фарисеи”] / Нина Александрова // Полесская правда. — 2015. — 15 августа. — С. 4.
- Бурдыка, В. Лунінецкая восень Мікалая Елянеўскага : [аб жыцці і творчай дзейнасці журналіста і пісьменніка Мікалая Елянеўскага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. — 2015. — 1 мая (№ 18). — С. 10.
- Квитинская, Л. Певучая память от Николая Еленевского : [в одиннадцатую книгу серии “Созвучье сердец” издательского дома “Звязда” “Край мой заповедный” вошёл рассказ пинчанина Николая Еленевского “Прикрывать до конца”] / Людмила Квитинская // Полесская правда. — 2015. — 8 апреля.
- Милевская, Н. “Мгновенья, превращённые в вечность” : Литературный вечер в районной библиотеке им. Е. Янишчиц, посвящённый памяти Николая Еленевского / Наталья Милевская // Полесская правда. — 2013. — 10 апреля (№ 29). — С. 1.
- Памяці сябра і калегі : 15 студзеня не стала Мікалая Елянеўскага // Полесская правда. — 2013. — 23 января (№ 6). — С. 4.
- Еленевский Николай Васильевич (05.04.1948 – 15.01.2013) // Полесская правда. — 2013. — 19 января (№ 5). — С. 8.
- Макаревич, С. О “Времени пастыря”. И не только… / Светлана Макаревич // Полесская правда. — 2012. — 31 марта (№ 26). — С. 2.
- Ткачев, В. Возвращение / Василь Ткачев // Нёман. — 2011. — № 11. — С. 212—215. — Рец. на кн. : Время пастыря : роман-хроника / Николай Еленевский ; [вступительная статья В. Ю. Ткачева]. ― Минск : Четыре четверти, 2011. — 213, [2] с.
- Локун, В. И. Пинщина литературная : [литературно-критическая статья ; упоминается в том числе и Н. Еленевский] / Валентина Локун // Нёман. — 2007. — № 8. — С. 139—154.